2012-06-12 13:52:44

30 год існуе Папская рада па культуры


RealAudioMP3 Сёлета спаўняецца 30 гадоў з дня заснавання Папскай рады па культуры. Дыкастэрыю ў 1982 г. стварыў Ян Павел II, што стала адказам на саборны дакумент “Gaudium e Spes”. Першы старшыня рады, кардынал Поль Пупар, лічыць што адным з галоўных яе заданняў – наладзіць адносіны паміж верай і навукай, якія далі трэшчыну ў часы Галілео Галілея. “Касцёл не навучае як устроена неба, але як туды патрапіць”, - лічыць іерарх.

На думку цяперашняга старшыні Папскай рады па культуры, кардынала Джанфранка Равазі, дзейнасць рады мае неабсяжныя гарызонты. “Па самой сваёй натуры ватыканскія дэкастэрыі з’яўляюцца міжнароднымі. Такім чынам, фундамент іх дзейнасці – абарона разнастайнасцяў, якія існуюць, нягледзячы на глабалізацыю”. Іерарх нагадаў аб апошнім значным праекце Рады пад назвай “Падворак язычнікаў”, які абавязаны сваім узнікненнем Бэнэдыкту ХVI. Папа лічыць, што ініцыятыва прызначана для людзей, якія хоць і не вызнаюць ніводнай з рэлігій, але жадаюць новага, больш свабоднага, справядлівага і стабільнага свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.