2012-06-11 15:22:58

Ірландыя: пачаўся Сусветны эўхарыстычны кангрэc


RealAudioMP3 10 чэрвеня ў Дубліне пачаўся Сусветны эўхарыстычны кангрэс, які праходзіць пад дэвізам: “Эўхарыстыя: камунія з Хрыстом і нашым бліжнім”. Форум працягне сваю працу да 17 чэрвеня. У яго праграме: шматлікія канферэнцыі, дыскусіі, выставы, канцэрты, а таксама супольныя св. Імшы і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта. У мерапрыемстве прымае ўдзел больш за 22 тыс., з якіх каля 7 тыс. прыехалі з па-за межаў Ірландыі. На форуме прадстаўлены 102 краіны свету ў тым ліку і Беларусі. Урачыстае адкрыццё форума адбылося св. Імшой на іпадроме ў Дубліне. Яе ўзначаліў спецыяльны пасланнік Папы кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Акрамя таго, у мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 кардыналаў.

На пачатку літургіі, перад галоўным алтаром быў адкрыты “Камень аздараўлення” – помнік, на якім напісаны словы малітвы адной з ахвяраў сексуальнага злачынства здзейсненага прадстаўніком Касцёла. Затым, удзельнікі св. Імшы, у цішыні памаліліся за ўсіх, хто пацярпеў у выніку злоўжыванняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.