2012-06-11 15:01:40

Нігерыйскі іерарх: прычыны тэрактаў у палітычных і эканамічных інтарэсах


RealAudioMP3 Нігерыйскі арцыбіскуп Джон Оларунфемі Анейкан лічыць, што ўлады гэтай краіны не дастаткова абараняюць хрысціянскіх вернікаў. Каментуючы тэрарыстычныя акты, якія адбыліся 10 чэрвеня іерарх з жалем адзначыў, што адказныя за напады члены секты “Бако Харам” выкарысоўваюць рэлігію для палітычных мэтаў. “Гэта не рэлігійны канфлікт, а палітычныя маніпуляцыі і спаборніцтва паміж супрацьстаячымі групамі”, - сказаў іерарх. Арцыбіскуп адзначыў, што барацьба за ўладу і эканамічныя выгады ў краіне негатыўна ўплывае на мірнае суінаванне паміж прадстаўнікамі розных рэлігій. Ён падкрэсліў, што нягледзячы на тое, што большасць мусульманскіх лідэраў асудзіла насілле, аднак ёсць некаторыя імамы, якія “прапаведваюць нянавісць да хрысціян”.

“Нас забіваюць, а мы наследуем прыклад і словы Езуса. Прабачаем і молімся за навяртанне злачынцаў”, - расказаў нігерыйскі іерарх. Ён адзначыў таксама, што хрысціянскія вернікі прадпрымаюць меры па прадухіленні нападаў: ёсць кампетэнтыя людзі, якія ў рамках закона абараняюць дамы, месцы працы і культавыя ўстановы.

На думку арцыбіскупа тэрарызм прыйшоў у Нігерыю звонку і асноўнай мэтай распальвання канфлікта з’яўляюцца прыродныя рэсурсы краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.