2012-06-11 11:34:40

Новая Зеландыя: Імшал нельга замяніць інтэрнэт-планшэтам


RealAudioMP3 Святары ў Новай Зеландыі не павінны карыстацца падчас літургіі электроннымі прыстасаваннямі, але толькі традыцыйнымі кнігамі. Да такога рашэння прыйшлі члены епіскапата гэтай краіны. Біскупы падкрэслілі, што без сумніву інтэрнэт-планшэты і падобныя электронныя вынаходкі з’ўляюцца вельмі карыснымі, але ў межах літургіі важна захаваць вернасць кнізе. “Усе рэлігіі карыстаюцца сваімі святымі кнігамі ў здзейсненні абрадаў. Тое самае тычыцца і Каталіцкага Касцёла, дзе Рымскі Імшал грае важную ролю. Яго фізічная прысутнасць нагадвае, якое асаблівае значэнне ён мае для нашай веры”, – адзначылі іерархі.З часоў публікацыі новага перакладу Рымскага Імшала біскупы неаднаразова сустракаліся з пытаннем аб магчымасці выкарыстання ў літургіі электронных прыстасаванняў замест традыцыных друкаваных літургічных кніг. Пасля некаторых разважанняў, біскупы прыйшлі да высновы, што сучасныя электронныя прылады вельмі карысныя для вучобы, але недарэчныя ў літургічным жыцці. Іх адказ біскупаў прагучаў катэгарычна: падчас св. Імшы святарам забаронена карыстацца інтэрнэт-планшэтамі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі электроннымі сродкамі, але толькі і выключна, друкаваным варыянтам Імшала і літургічных кніг.








All the contents on this site are copyrighted ©.