2012-06-11 12:58:51

Зборнік дакументаў з Ватыканскага сакрэтнага архіва выдадзены ў Турцыі


RealAudioMP3 50-годдзе дыпламатычных адносінаў паміж Апостальскай Сталіцай і Турцыяй, стала нагодай для выдання асобнага зборніка дакументаў з Ватыканскага сакрэтнага архіва. Кніга пад назвай “На шляху да дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Турцыяй па матэрыялах Ватыканскага сакрэтнага архіва” была выдадзена ў Стамбуле. Гэта падзея з’яўляецца унікальнай, бо яшчэ ніколі ў гісторыі ў Турцыі не выдаваліся зборнікі дакументаў з ватыканскіх архіваў. Выданне, падрыхтаванае ў рамках святкавання 50-годдзя дыпламатычных адносінаў напоўнена шматлікімі фотаматэрыяламі з фонда папы Яна ХХІІІ, які быў Апостальскім дэлегатам у Турцыі ў перыяд з 1935 па 1944 г. Менавіта гэтаму Пантыфіку прысвечана значная частка кнігі. Вялікую цікаваць даследчыкаў могуць выклікаць дакументы, якія адносяцца да перыяду з 1890 па 1935 г., калі паміж Турцыяй і Святым Пасадам яшчэ не былі устаноўлены дыпламатычныя адносіны. Хоць афіцыйна яны пачаліся толькі ў 1960 г., але здзейсняліся таксама ў атаманскі перыяд, калі Апостальская Сталіца знаходзілася пад абаронай некаторых краін, напрыклад Францыі.

Адзін з асобнікаў выдання быў падараваны Бэнэдыкту XVI. Адначасова, рэктар Стамбульскага універсітэта, паінфармаваў Папу, аб ідэі адрэстаўраваць дамініканскі манастыр у гэтым горадзе, з мэтай заснаваць там цэнтр даследванняў гістарычнай і культурнай спадчыны адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Турцыяй.








All the contents on this site are copyrighted ©.