2012-06-11 12:15:21

Бэнэдыкт XVI да капеланаў грамадзянскай авіяцыі: быць сведкамі любові Хрыста ў аэрапортах


RealAudioMP3 11 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў XV Міжнароднага семінара каталіцкіх капеланаў грамадзянскай авіяцыі. Папа адзначыў, што з радасцю прыняў навіну аб тым, што ўдзельнікі форума разважаюць аб новых метадах і выразах евангелізацыі. “Дарагія сябры, вы добра ведаеце, што пакліканныя рабіць прысутнай у аэрапортах свету, місію Касцёла – несці Бога чалавеку і весці чалавека да Бога”, - сказаў Папа. Пантыфік падкрэсліў, што аэрапорты ўсё больш становяцца часткай нашай глабалізаванай рэальнасці. “Тут сустракаюцца людзі розных нацыянальнасцяў, культур, рэлігій, сацыяльнага і ўзроставага узроўню, а таксама здараюцца сітуацыі, якія патрабуюць усё большай увагі; я думаю аб тых, хто жыве у наспакойным чаканні, намагаючыся падарожнічаць без неабходных дакументаў у якасці эмігранта ці бежанца; я думаю аб нязручнасцях выкліканых супрацьдзеянню тэрарыстычным нападам”, - сказаў Папа. Ён адзначыў, што ў гэтым кантэксце, капеланы пакліканы з новай сілай абвяшчаць Добрую Навіну словам, прысутнасцю, прыкладам і сведчаннем, а таксама памятаць, што “людзі здольныя убачыць чалавека Божага і часта нават маленькае зерне ў спрыяльнай глебе можа прынесці багатыя плёны”.

Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што ў аэрапортах увага людзей часта засяроджана на эфектыўнасці і прадуктыўнасці, у той час, як варта нагадаць ім не заставацца абыякавымі да праблем бліжняга, салідарнасці і любові. “Я заклікаю вас быць ззяючым знакам гэтай любові Хрыста, якая нясе спакой і мір”, - сказаў Папа.

Папа падкрэсліў важнасці капліц, якія знаходзяцца на тэрыторыі аэрапортаў. Пантыфік назваў іх “месцамі цішыні і духоўнага адпачынку”.








All the contents on this site are copyrighted ©.