2012-06-08 14:55:31

Святы Пасад надае ўсё больш увагі спорту


RealAudioMP3 Папскія рады – па культуры і па справах свецкіх выступілі з сумесным зваротам, у якім заклікаюць да інтэграцыі двух сфер чалавечай дзейнасці: культурнай і спартыўнай. Ён прымеркаваны да буйных спартыўных падзей гэтага года – Чэмпіянату Еўропы па футболе ў Польшчы і Украіне і Алімпійскіх гульняў у Лондане. “Сёння спорт патрабуе новага гуманізму, які б надаў сапраўднае значэнне жыццю спартсменаў і балельшчыкаў, ратуючы іх ад эфемернай рынкавай логікі, ад якой яны ўсё больш і больш узалежнены і змушаны прымаць спажывецкі стыль як лад жыцця”, - напісалі ў сумеснай заяве ватыканскія дыкастэрыі.

“Спорт павінен дапамагаць усім – мужчынам і жанчынам – дэманстраваць прыгажосць чалавечага цела як знешняй абалонкі, якая нагадвае аб магчымасці выйсці за межы цела, каб сузіраць таямніцу, заключаную у ім”, - адзначылі аўтары звароту. Яны паведамілі аб паўстанні новай структуры ў Папскай радзе па культуры пад назвай “Культура і спорт”, якая будзе цесна супрацоўнічаць з аддзелам “Касцёл і спорт” Папскай рады па справах свецкіх і спартыўным фондам “Ян Павел II”.


i







All the contents on this site are copyrighted ©.