2012-06-08 12:46:16

Кардынал Эрдо падвёў вынікі ІІІ Каталіцка-праваслаўнага форуму


RealAudioMP3 Кардынал Пэтэр Эрдо, старшыня Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы, адзначыў, што хрысціянскія Цэрквы Старога Кантынету ва ўмовах цяперашняга эканамічнага крызісу, павінны скіраваць да людзей “здаровае слова, якое мае дынаміку надзеі, інакш людзі ўпадуць у адчай”. Падводзячы вынікі працы ІІІ Ещрапейскага каталіцка-праваслаўнага форума, які праходзіў 5-8 чэрвеня ў Лісабоне, кардынал Эрдо паведамищ, што іерархі абодвух канфесій разважалі над прычынамі крызісу і знаёміліся з вопытам розных краін. Ён падкрэсліў, што адносіны да крызіса ў розных частках Еўропы адрозніваюцца, бо некаторыя рэгіёны адчуваюць яго мацней, іншыя перажываюць больш лагодна. Іерарх распавёў, што, напрыкла, у Венгрыі сярэдні заробак адпавядае 20% заробку ў Германіі, у той час як кошты з’яўляюцца амаль роўнымі.

Кардынал адзначыў таксама, што ўдзельнікі экуменічнай сустрэчы пагадзіліся адносна таго, што эканоміка павінна функцыянаваць не толькі на тэхнічным, матэматычным ці абстрактным узроўнях, але перш за ўсё павінна мець блізкую сувязь з рэальнай эканомікай і светам працы. “Мы знаходзімся перад шматлікімі формамі адчужэнняў: фінансы адчужаны ад рэальнай эканомікі; рэальная эканоміка ад дзяржавы і грамадства; дзяржава і грамадства часта адчужаны ад жыцця людзей”, - сказаў кардынал.

У якасці вырашэння праблем, звязаных з эканамічным крызісам і беднасцю у Еўропе, каталіцкія і праваслаўныя іерархі заклікалі ўмацоўваць сям’ю, як месца дзе людзі вучацца адказнасці адно за аднаго; цаніць чалавечую працу, як каштоўнасць і крыніцу дабрабыту; спрыяць умацаванню адказнасці кожнага грамадзяніна за дабро ўсёй супольнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.