2012-06-08 11:20:11

Беларусь прыме найбуйнейшую экуменічную сустрэчу ў Еўропе


RealAudioMP3 Беларусь стане гаспадаром адной з самых буйных экуменічных сустрэч Еўропы: тут у 2014 г. пройдзе IV Каталіцка-праваслаўнага форум. Рашенне аб гэтым было прынята 7 чэрвеня ў Лісабоне на заканчэнне трэцяга экуменічнага спаткання. Паводле Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які прымаў удзел у гэтым мерапрыемстве, выбар Беларусі для правядзення такога прэстыжнага форуму, “з’яўляецца прызнаннем на еўрапейскім узроўні добрых праваслаўна-каталіцкіх адносін у Беларусі і знакам павагі да краіны”. Падобныя форумы праводзяцца раз на два гады чаргова ў краінах з праваслаўнай і каталіцкай большасцю. Запрашэнне правясці сустрэчу ў Беларусі ў 2014 г. даслаў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Гэта ініцыятыва была падтрымана Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам.

Правядзенне сустрэч каталіцкіх і праваслаўных іерархаў Старога Кантыненту для абмеркавання актуальных грамадскіх праблем пачалося ў 2008 г, калі каталіцка-праваслаўны форум прымаў італьянскі Трэнта. Яго тэмай была “Сям’я: дабро для чалавецтва”. Другая па ліку сустрэча прайшла на грэцкім востраве Родас у 2010 г. Яго ўдзельнікі разважалі аб адносінах паміж Цэрквой і дзяржавай. Сёлетні форум у Лісабоне быў прысвечаны тэме эканамічнага крызісу і беднасці ў Еўропе. Тэма мерапрыемства ў Мінску і дакладная дата яго правядзення будуць устаноўлены пазней.








All the contents on this site are copyrighted ©.