2012-06-07 12:44:57

Кардынал Садана: сярод кардыналаў існуюць розныя меркаванні на тэму метадаў працы


RealAudioMP3 Кардынал Анджэла Садана, дэкан Калегіі кардыналаў і былы Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, адзначыў, што місіяй СМІ з’яўляецца праўдзівае інфармаванне грамадскасці аб падзеях у Апостальскай Сталіцы. Як станоўчы прыклад іерарх узгадаў увагу, якую мас-медыя надалі візіту Святога Айца ў італьянскі Мілан з нагоды Сусветнай сустрэчы сем’яў. На яго думку, зусім інакш пачынаюць выглядаць справы, калі інфармацыя свядома “дэфармуецца”. Кардынал даў сваю ацэнку апошнім падзеям у Ватыкане ў інтэрв’ю сённяшняму “L’Osservatore Romano”. Ён падкрэсліў, што ва ўмовах негатыўных падзей у некаторых журналістаў з’яўляецца спакуса прадставіць іх у скажонай форме.

Іерарх прызнаўся, што яго вельмі здзівілі паведамленні некаторых СМІ аб падзелах сярод кардыналаў. Ён нагадаў, што сёння ў Касцёле ёсць 209 кардыналаў, 75 з якіх працуе ў Рыме. “Таму трэба зразумець, што сярод асоб розных нацыянальнасцяў, культур, грамадскага складу, існуюць розныя меркаванні на тэму метадаў працы”, - прызнаўся кардынал Садана і нагадаў, што ўжо ў раннім Касцёле існавалі дыскусіі адносна спосабу абвяшчэння Евангелля. “Мы – кардыналы з Рымскай Курыі намагаемся стварыць “апостальскі вячэрнік” вакол Наступніка св. Пятра і нас не дзіўляюць часовыя цяжкасці. Яны нас штодзённа ўмацоўваюць, дзякуючы вялікай дабрыні Бэнэдыкта ХVI і яго мудрым рашэнням, і мы рады, што можам яму служыць”, - сказаў у завяршэнне кардынал Садана.








All the contents on this site are copyrighted ©.