2012-06-07 15:04:46

Германія: акцыя салідарнасці з Бэнэдыктам ХVI


RealAudioMP3 У Германіі пачалася кампанія салідарнасці з Бэнэдыктам ХVI. Яна праходзіць па ініцыятыве групы “Германія з Папам”, якая ўзнікла 2 гады таму. Дзякуючы ёй, вернікі могуць прадэманстраваць сваю салідарнасць са Святым Айцом, асабліва цяпер, у сувязі са скандалам “Vatileaks”. Бернард Лютэ, адзін з арганізатараў гэтай кампаніі, распавёў, што на працягу некалькіх дзён яны распаўсюдзілі больш за 2 тыс. паштовак, якія будуць высланы Святому Айцу са словамі падтрымкі. Ён патлумачыў, што гэтай кампаніі паспрыялі нямецкія СМІ, якія аб падзеях у Ватыкане інфармуюць не аб’ектыўна і тэндэнцыйна. “Як католікі мы часта прыгнечаны інфармацыяй шматлікіх нямецкіх штотыднёвікаў. Чалавек часам хоча адказаць на іх радыкальна, але цярплівасць, якой мы чакаем ад Бога, павінны праявіць таксама да журналістаў”, - сказаў Бернард Лютэ і дадаў, што тут Святы Айцец з’яўляецца яркім прыкладам.

Акрамя друкаваных паштовак жадаючыя могуць спампаваць іх таксама ў электронным фармаце на сайце кампані “Германія з Папам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.