2012-06-06 14:15:57

“L’Osservatore Romano” пра сучаснага расійскага мастака


RealAudioMP3 Адзін з артыкулаў у сённяшняй ватыканскай газеце прысвечаны аднаму з сучасных расійскіх мастакоў Валерыю Харытонаву. Яго выстава пад назвай “Імені Твайму” праходзіць зараз у Рыме. Мастацтвазнаўца Сільвія Гвідзі лічыць, што экспазіцыя стала маніфестам мастака, які сваёй місіяй лічыць ахову хрысціянскай культуру, незалежна ад яе канфесійнай прыналежнасці, і адкрыцця ў чалавеку адлюстравання і падабенства Божага.

Харытонаў знайшоў у сабе смеласць узяцца за хрысціянскую тэматыку дзякуючы сустрэчы з паэзіяй Дантэ, з яго “Боскай камедыяй”, піша “L’Osservatore Romano”. Так распачаўся яго шлях да адкрыцця на праўду і сэнс жыцця. Ён быў так узрушаны, што пакінуў паспяховую кар’еру сцэнографа і прысвяціў сябе таму, што яго сапраўды натхняла. Харытонаў добра разумеў, піша Сільвія Гвідзі, што сапраўднае мастацтва несумяшчальна з культам зручнасці і ідаламі спажывецтва. “Чым больш было поспехаў у тэатральнай кар’еры, тым часцей я задумваўся над тым, што за кулісамі хавалася нешта, што небяспечна наркатызавала душу”, - прызнаўся мастак. Гэта падштурхнула яго да адкрыцця свайго рэлігійнага і містычнага вымярэнняў.

Матывам сваёй творчасці мастак лічыць пошук “страчанага раю”. Не гледзячы на выкарыстанне разнастайных стыляў і форм, Харытонаў у сваёй творчасці не выходзіць за межы стылю, які можна назваць хрысціянскім жывапісам.








All the contents on this site are copyrighted ©.