2012-06-06 11:29:43

Італьянскі прэм’ер: сустрэчы з Папам сталі для мяне крыніцай натхнення і падтрымкі


RealAudioMP3 Італьянскі прэм’ер-міністр Марыё Монці ў інтэрв’ю каталіцкаму штотыднёвіку “Famiglia Cristiana” прызнаўся, што быў глыбока засмучаны і ўсхваляваны тым, што здарылася ў Ватыкане з выкраданнем канфідэнцыйнай дакументацыі Бэнэдыкта ХVI. “Я засмучаны перш за ўсё тым, што гэтыя падзеі самі па сабе з’яўляюцца вельмі балючымі”, - прызнаўся італьянскі палітык. Ён падкрэсліў, што гэты боль крануў многіх людзей . “Я думаю асабліва аб болі, які прынеслі гэтыя падзеі сэрцу і асобе самаго Святога Айца. Хоць Пантыфік з’яўляецца чалавекам, не толькі вялікай дабрыні, але і трывалага сэрца”, - сказаў італьянскі прэм’ер.

Ён таксама ўзгадаў свае асабістыя сустрэчы са Святым Айцом. “Я меў шмат нагодаў сустрэцца з Папам. Мне здаецца, што з самага пачатку мы ўсталявалі паміж сабой моцную і адкрытую сувязь з пункту гледжання афіцыйных адносін”, - прызнаўся палітык. Марыё Монці адзначыў, што блізкія адносіны з Бэнэдыктам ХVI сталі для яго крыніцай натхнення і падтрымкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.