2012-06-06 12:35:40

У Рыме будуць размаўляць пра адносіны паміж Ізраілем і Святым Пасадам


RealAudioMP3 У Рыме абмяркуюць адносіны паміж Ізраілем і Апостальскай Сталіцай. Гаворка пойдзе пра іх цяперашні стан і перспектывы на будучыню. У форуме прымуць удзел вядомыя іерархі Каталіцкага Касцёла і шматлікія ізраільскія навукоўцы. Арганізатарам і гаспадаром форуму стаў Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа.Біскуп італьянскага Фразінонэ Амброджа Спрэафіка прачытае даклад на тэму дыялогу паміж яўрэямі і католікамі. Амнон Рамон з Іерусалімскага інстытута даследаванняў гісторыі Ізраіля прадставіць адносіны паміж Ізраілем і Святым Пасадам з ізраільскага пункту гледжання. Аб цяперашніх дыпламатычных кантактах паміж двума дзяржавамі будзе гаварыць пасол Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы Мардэхай Леві. У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “SIR” ён прызнаўся, што хутка скончыцца яго мандат пасла пры Святым Пасадзе, таму гэта каферэнцыя стане для яго нагодай падзяліцца сваім досведам і ўражаннямі пасля 4 гадоў працы ў гэтай якасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.