2012-06-06 11:51:02

Бэнэдыкт XVI павіншаваў Елізавету ІІ з 60-годдзем праўлення


RealAudioMP3 Святы Айцец павіншаваў Каралеву Англіі Елізавету ІІ з 60-годдзем яе праўлення. Папа выказаў “самыя цёплыя віншаванні Яе Вялікасці з нагоды шчаслівага дыямантавага юбілею кіравання”. Пантыфік адзначыў, што каралева на працягу 60 гадоў давала ўсяму свету “натхняльны прыклад адданасці сваёй місіі і прыхільнасці прынцыпам свабоды, справядлівасці і дэмакратыі, у адпаведнасці з высакародным бачаннем ролі хрысціянскага манарха”.Бэнэдыкт XVI узгадаў апошні прыём, які аказала яму Елізавета ІІ у Эдынбургу падчас апостальскага візіту Пантыфіка ў Злучанае Каралеўства ў верасні 2010 г., і падзякаваў “за гасціннасць, якую адчуў на працягу гэтых чатырох дзён”. Папа адзначыў асабісты ўклад каралевы “у супрацоўніцтва і ўзаемную павагу паміж паслядоўнікамі розных рэлігійных традыцый” і паляпшэнне экуменічных і міжрэлігійных адносін. Святы Айцец запэўніў Елізавету ІІ і ўсю Каралеўскую Сям’ю ў сваёй малітве аб іх здароўі і дабрабыце.







All the contents on this site are copyrighted ©.