2012-06-05 16:23:31

Філадэльфію для наступнага сусветнага форуму сем’яў абраў асабіста Папа


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Філадэльфійскі Чарльз Чапут адзначыў, што нягледзячы на вялікія фінансавыя праблемы, якія перажывае яго архідыяцэзія, Бэнэдыкт ХVI асабіста прасіў яго, каб VIII Сусветная сустрэча сем’яў у 2015 г. адбылася менавіта ў Філадэльфіі. Іерарх распавёў, што дзесьці 3 месяцы таму ён атрымаў ліст ад Папскай рады па справах сям’і, у якім гучала просьба і прапанова, каб сталіцай наступнага сусветнага форуму стаў амерыканскі горад. Арцыбіскуп прызнаўся, што такая просьба заставіла яго пахвалявацца. Наступны ліст з Апостальскай Сталіцы быў больш канкрэтны. У ім выказвалася пажаданне асабіста Святога Айца, каб сустрэча прайшла ў Філадэльфіі. Арцыбіскуп лічыць, што такое рашэнне Бэнэдыкта ХVI стала вынікам дзеяння Святога Духа і таму, як кіраўнік архідыяцэзіі, ён рады падрыхтаваць форум, што стане святам супакою, радасці і любові, нягледзечы на цяжкія часы для мясцовага Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.