2012-06-04 15:10:21

Эксперт: новы погляд Святога Пасаду на сітуацыю сям’і


RealAudioMP3 Дырэктар аўстрыйскага каталіцкага Інстытуту сужэнства і сям’і, прафесар Гюнтэр Данхэль бачыць вялікую адкрытасць Апостальскай Сталіцы на праблемы сучаснай сям’і і адсутнасць песімізму. Эксперт прымаў удзел у VII Сусветнай сустрэчы сем’яў. Адной з прычын гэтага станоўчага развіцця ён бачыць прызначэнне ў 2008 г. старшынёй Папскай рады па справах сям’і кардынала Эніа Антанэлі. На мерапрыемствах прысвечаных сям’і, асаблівым чынам сусветных форумах, такіх як у Мілане, да 2008 г. не ўздымаліся тэмы, якія свабодна і адкрыта абмяркоўваюцца зараз, падкрэсліў Данхэль. На яго думку, калі раней аргументацыя прыярытэту сям’і асноўвалася на маральна-тэалагічным і дактрынальным аспектах, ілюструючых культурна-песімістычны погляд, на міланскім кангрэсе амаль парадыгмай стала спроба паказаць аб’ектыўны вобраз бягучай сітуацыі сужэнства і сям’і, дзе існуючыя рэальна праблемы былі прыняты належным чынам, і была зроблена спроба даць адказ на іх з хрысціянскага пункту гледжання.

У Мілане былі абмеркаваны сацыялагічныя фактары, навуковапалітычныя ідэі, актуальныя пытанні сямейнай палітыкі. Закранутыя тэмы вагаліся ад аховы здароўя, адукацыі, інваліднасці да разводаў, адыходу сужонкаў з сям’і і закладання новых саюзаў. У цэнтры дыскусій была таксама “тэалогія цела”, якая разглядаля праз прызму хрысціянскай антрапалогіі.

Цэнтральным пасланнем, паводле эксперта, стала выснова, што не эканамічны фактар павінен аказваць ціск на функцыянаванне сям’і, але сям’я павінна стаць адным з арыенціраў эканамічнага развіцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.