2012-06-04 14:28:26

Швейцарскія гвардзейцы дапамаглі пацярпелым ад землятрусу


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” распавядае пра 20 салдатаў Папскай швейцарскай гвардыі, якія накіраваліся на дапамогу пацярпеламу ад землятрусу насельніцтву паўночнай Італіі. Ініцыятыва нарадзілася спантанна, як акт салідарнасці і міласэрнасці адносна людзей, якія пацярпелі ад бедства, паведаміў намеснік камандзіра гвардыі падпалкоўнік Крыстаф Граф. Салдаты па ўласнай ініцыятыве і са згоды кіраўніцтва дапамагалі насельніцтву гарадоў Карпі і Мірандола.

“Многія гвардзейцы добра знаёмы з біскупам Карпі Франчэска Кавіна, які да нядаўняга часу працаваў у Дзяржсакратарыяце. Таму вырашылі папрацаваць некалькі дзён у яго дыяцэзіі”, - паведаміў падпалкоўнік Граф. Ён падкрэсліў, што гэта дабрачынная дапамога будзе для гвардзейцаў вялікім досведам на цэлае жыццё, бо Швейцарыя не належыць да сейсмічнанебяспечных краін.

Як адзначае “Osservatore”, гвардзейцы змаглі значна дапамагчы пацярпелым асобам, дзякуючы сваім прафесіям. Сярод іх, як аказваецца, ёсць столяры, механікі, электрыкі, павары.








All the contents on this site are copyrighted ©.