Папа заклікаў у Мілане да шчодрай дапамогі пацярпелым ад землятрусу
Да “шчодрай
падтрымкі” ахвяраў землятрусу на поўначы Італіі і салідарнасці з пацярпелымі, заклікаў
Бэнэдыкт XVI 1 чэвеня ў Мілане на распачацце свайго трохдзённага візіту ў паўночнаітальянскі
горад з нагоды VII Сусветнай сустрэчы сем’яў. Пад апладысменты дзесяткаў тысяч людзей,
у тым ліку шматлікіх іспанцаў, партугальцаў і лацінаамерыканцаў, Пантыфік падзякаваў
Касцёлу ў Італіі і народу краіны за дапамогу, аказаную да гэтага часу ахвярам землятрусу.
Ён таксама запэўніў сем’і, пацярпелыя ад эканамічнага крызісу і беспрацоўя, у сваёй
салідарнасці. У выступленні на Катэдральнай плошчы Мілана, Папа заклікаў да больш
рашучага сведчання хрысціянскай веры. Яно павінна распаўсюджвацца на ўсе сферы жыцця,
як прыватную, так і грамадскую. Вера, як “закваска” для грамадства, з улікам цяперашняй
культурнай сітуацыі, больш неабходная, чым калі. На думку Святога Айца, трэба зноў
адкрыць яе ў якасці “важнай спадчыны чалавецтва” і “ключа і прыкметы сапраўднай культуры
народа”.
Гісторыя Мілана была асаблівым чынам сфарміравана хрысціянскай
верай, якая натхняла мастацтва, палітыку і эканоміку, падкрэсліў Бэнэдыкт XVI. Важна,
перадаць гэту “эстафету слаўных традыцый” будучым пакаленням. Папа ўпэўнены, што хрысціяне
павінны працаваць для агульнага дабра супольна з усім грамадствам.
Трэба адзначыць,
што візіт у Мілане на Сусветную сустрэчу сем’яў стане самым доўгім з італьянскіх падарожжаў
Бэнэдыкта XVI.