Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў значэнне Літургіі гадзін для святароў
“Штодзённая малітва
Літургіі гадзін з’яўляецца істотным заданнем у рамках святарскага служэння ў Касцёле”,
- падкрэсліў Бэнэдыкт ХVI звяртаючыцся да святароў, семінарыстаў і кансэкраваных асоб
у міланска архікатэдры 2 чэрвеня падчас малітвы брэвіярыя. “Хрыстус дзеля таго, каб
будаваць свой Касцёл, аддаў сябе ў рукі святароў, якія ў сваю чаргу павінны цалкам
давяраць Езусу”, - сказаў Пантыфік. Папа адзначыў, што няма супярэчнасці паміж дабром
святара як асобы і яго місіяй; пастырская любоў з’яўляецца тым элементам, які звязвае
жыццё, накіраванае на пошук асабістага кантакту з Хрыстом. “Дзейнасць святароў заўсёды
мае на мэце навяртанне веруючых да адзінства з Панам і развіццё касцёльнай супольнасці
дзеля збаўлення свету”, - адзначыў Святы Айцец. Папа пагадаў, што ясным знакам пастырскай
любові і непадзельнага сэрца святароў з’яўляецца цэлібат і кансэкраванае дзявоцтва.
“Без сумніву, любоў Езуса – важная для ўсіх хрысціян, але набывае асаблівае
значэнне ў цэлібаце святароў і ў тых, хто адказаў на пакліканне да кансэкраванага
жыцця: толькі і заўсёды ў Хрысце мы знаходзім крыніцу і ўзор штодзённага адказу “так”
на Божую волю”, - сказаў Папа.
Папа дадаў, што жыццё і творы св. Амброзія далі
сведчанне такой жывой любові. “У гэты момант я хачу падзякаваць Богу за шматлікіх
святароў, законнікаў і законніц, якія пайшлі за прыкладам св. Амброзія і адддалі свае
сілы служэнню Евангеллю, часам нават да найвышэйшай ахвяры жыцця”, - падкрэсліў Святы
Айцец. За іх заступнітцвам Папа папросіў у Бога дару аднаўлення для хрысціянскіх сем’яў,
“каб яны сталі месцам ласкі і святасці, урадлівай глебай для пакліканняў да святарскага
і кансэкраванага жыцця.