2012-06-02 18:23:06

Бэнэдыкт ХVI да палітыкаў: ніводзін чалавек не можа быць уладаром іншага чалавека


RealAudioMP3 “Ніякая чалавечая ўлада не можа разглядацца як боская, а значыць ніводзін чалавек не можа быць уладаром іншага чалавека”, - сказаў Папа, звяртаючыся да італьянскіх палітыкаў. Сустрэча прайшла 2 чэрвеня, у другой палове дня, у сядзібе міланскага арцыбіскупа. Папа адзначыў, што свабода не з’яўляецца прывілеем некалькіх асоб, але правам усіх, каштоўным правам, якое грамадскія ўлады павінны гарантаваць усім жыхарам краіны. “Аднак свабода не азначае самавольства асобнага чалавека, але мае на ўвазе адказнасць за кожнага чалавека.Тут мы знаходзім адзін з асноўных элементаў свецкасці дзяржавы: забяспечыць свабоду для ўсіх у павазе да другога чалавека і ў кантэксце законаў, якія накіраваны да карысць усіх”, - сказаў Пантыфік.

Папа адзначыў, што законы кожнай дзяржавы павінны знаходзіць абгрунтаванне і моц у натуральным праве, якое з’яўляецца асновай кожнага чалавечага жыцця. “Дзяржава павінна служыць і абараняць чалавечую асобу і яе дабро ва ўсіх аспектах, пачынаючы з права да жыцця”, - сказаў Папа. Ён адзначыў, што заканадаўства і дзейнасць дзяржаўных устаноў павінны быць скіраваны на служэнне сям’і. “Дзяржава паклікана прызнаваць уласцівую ідэнтычнасць сям’і, заснаванай на сужэнскім саюзе, адкрытай на жыццё, а таксама права бацькоў да свабоднай адукацыі і выхавання сваіх дзяцей”, - сказаў Пантыфік. Святы Айцец адзначыў, што сям’я не будзе пазбаўлена справядлівасці, калі ўлады краіны не будуць гарантаваць свабоды ў адукацыі.

Папа падкрэсліў, што ў гэтым служэнні дзяржавы грамадзянам важнае канструктыўнае супрацоўніцтва з Касцёлам, які можа ахвяраваць грамадству свой досвед, навучанне, традыцыю, установы, якімі ён служыць народу. Пантыфік заўважыў, што перыяд крызісу патрабуе смелых тэхнічна-палітычных рашэнняў. Папа заклікаў палітыў, з вяліткай адданасцю працаваць на карысць дабра грамадзян, што з’яўляецца яснай праявай і бачным знакам любові з іх боку.








All the contents on this site are copyrighted ©.