2012-06-01 13:46:32

Кардынал Равазі: Сям’я азначае цярпенне, працу і святкаванне


RealAudioMP3 Сям’я – гэта “дом з трыма пакоямі: пакоем цярпення, пакоем працы і пакоем святкавання”, звярнуў увагу кардынал Джанфранка Равазі на Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане. “Пакоем цярпення” з’яўляюцца беднасць, неадукаванасць, насілле і аборты, але таксама нерэгуляванае развіццё біяэтыкі, заўважыў старшыня Папскай рады па культуры. У якасці прыкладаў ён назваў маніпуляцыі з эмбрыёнамі, кланаванне аплодненых яйкаклетак, сурагатнае мацярынства, а таксама ўсынаўленне дзяцей гомасексуалістамі.

У цэнтры “пакою працы” стаіць справядліва аплочваемая праца, звярнуў увагу кардынал. Ён спаслаўся на трагедыю перамяшчэння аднаго з сужонкаў дзеля працы, што разбіла ўжо шмат сем’яў. З другога боку, цяжарам на сучасную сям’ю лажыцца беспрацоўе. Кардынал Равазі адзначыў, што працадаўцы павінны з павагай адносіцца да біблійнай запаведзі аб святочным дні. У “пакоі святкавання”, паводле ватыкаснкага іерарха, не можа абысціся без штотыднёвага святкавання Эўхарыстыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.