2012-06-01 11:49:24

Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у набажэнстве на заканчэнне марыйнага месяца


RealAudioMP3 Вечарам 31 мая Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у традыцыйным набажэнстве ў Ватыкане на заканчэнне месяца мая – прысвечанага Найсвяцейшай Панне Марыі. Каля 20.00 некалькі сотняў вернікаў разам з кардыналам Анджэла Камастры, Папскім вікарыем для горада-дзяржавы Ватыкан, прайшлі ў працэсіі ўздоўж абсіды базыліцы св. Пятра і спыніліся для малітвы каля гроты Маці Божай з Лурд у Ватыканскіх садах. Там да іх далучыўся Святы Айцец, які звярнуўся да сабраных з кароткай прамовай, у якой адзначыў, што Панна Марыя паставіла Бога ў цэнтр свайго жыцця, даверылася Яго волі, з пакорай уключылася ў Яго план любові і таму “была абрана святыняй, якая насіла ў сабе Слова, Бога, які стаў чалавекам”. Пантыфік падкрэсліў, што вера Панны Марыі запрашае нас глядзець глыбей таго, што нам здаецца, і цвёрда верыць, што “паўсядзённыя цяжкасці рыхтуюць нас да вясны, якая ўжо пачалася ў Хрысце Уваскрослым”. Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў па прыкладзе Марыі напоўніцца радасцю – якая з’яўляецца “фундаментальнай адметнасцю хрысціяніна”, якая “грунтуецца на надзеі на Бога, бярэ сілы з нястомнай малітвы, і дапамагае







All the contents on this site are copyrighted ©.