2012-05-31 12:54:45

Італьянскія юрысты салідарныя са Святым Айцом


RealAudioMP3 Сваю салідарнасць са Святым Айцом, у сувязі з апошнімі сумнымі падзеямі, выказала Аб’яднанне італьянскіх каталіцкіх юрыстаў. Старшыня асацыяцыі Франчэска Д’Агосціно і яе касцёльны кансультант кардынал Франчэска Кокопальмерыа заявілі, што італьянскія юрысты-католікі “яднаюць свой голас з іншымі асацыяцыямі свецкіх католікаў, выражаючы сваю любоў і блізкасць Святому Айцу ў гэтыя цяжкія гадзіны, а таксама сваю поўную ўпэўненасць, што таксама і з гэтага выпрабавання Касцёл выйдзе ачышчаным”. Яны выказалі спадзяванне, што расследванне дазволіць праліць святло на тое, што адбылося, і аднавіць спакой унутры хрысціянскай супольнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.