2012-05-31 15:00:25

Удзельнікі Сустрэчы сем’яў: інтэрнэт не можа падмяніць сабой бацькоў


RealAudioMP3 У рамках VII Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая 29 мая пачалася ў Мілане, тут праходзіць таксама Міжнародны душпастырскі кангрэс. У яго працах прымае удзел больш за 7 тыс. асоб. Акрамя іерархаў і навукоўцаў з розных краін свету, у мерапрыемстве прымаюць удзел вядомыя палітыкі. Першы дзень кангрэса, 30 мая, быў прысвечаны ідэнтычнасці сённяшняй сям’і, яе развіццю і выклікам, з якімі яна павінна змагацца. Было падкрэслена, што сям’я, заснаваная на саюзе паміж адным мужчынам і адной жанчынай, і якая мае двое ці больш дзяцей, дае пачуццё шчасця, бо стварае чалавечы і сацыяльны капітал. Удзельнікі кангрэса былі згодныя ў тым, што палітыкі ў сваёй дзейнасці павінны звяртаць больш увагі развіццю сям’і, якая з’яўляецца сапраўдным проціяддзем на сённяшні эканамічны крызіс і быць свядомымі адказнасці, якая ляжыць на ўрадах краін за іх будучыню.

На форуме абмяркоўвалася таксама праблема працоўнай гіперзанятасці сужонкаў, якая можа стаць прычынай непаразуменняў у сям’і. Шмат ўвагі было звернута на адносіны сям’і з новымі сродкамі камунікацыі і звязаныя з гэтым адукацыйныя працэсы. “Сям’я не павінна адмаўляцца ад сваёй выхаваўчай ролі на карысць інтэрнэта і сацыяльных сетак. Аднак СМІ з’яўляюцца карыснымі не толькі для агульных сувязяў, але для больш шчыльных адносін”, - адзначылі ўдзельнікі Міжнароднага душпастырскага кангрэса. Яны падкрэслілі таксама вялікую ролю дзядуль і бабуль, як носьбітаў веры і асноўных каштоўнасцяў у выхаванні дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.