2012-05-31 15:18:06

Парламент Чарнагорыі ратыфікаваў дамову з Апостальскай Сталіцай


RealAudioMP3 30 мая парламент Чарнагорыі ратыфікаваў базавую дамову, падпісаную 24 чэрвеня 2011 г. у Ватыкане, паміж урадам краіны і Апостальскай Сталіцай. Дадзены дакумент рэгулюе законны статус Каталіцкага Касцёла ў Чарнагорыі, якая атрымала незалежнасць 3 чэрвеня 2006 г. Пагадненне замяняе сабой дамову, якую Святы Пасад заключыў у 1886 г. з былым княствам Чарнагорыя. Сёння ў краіне пражывае больш за 22 тыс. католікаў. Каталіцкі Касцёл складаецца з Котарскай дыяцэзіі, якая належыць да харвацкай Спліт-Макарскай Мітраполіі, і Барскай архідыяцэзіі. З 1990 г. Святы Пасад заключыў падобныя дамовы з большасцю еўрапейскіх посткамуністычных краін.








All the contents on this site are copyrighted ©.