2012-05-30 15:06:55

Кардынал Ньюман паўплываў на аўтара “Уладара пярсцёнкаў”


RealAudioMP3 Асоба кардынала Джона Генры Ньюмана і яго ўплыў на пакаленні англамоўных дзеячаў культуры і інтэлігенцыю апынуліся сёння ў цэнтры ўвагі “L’Ossеrvatore Romano”. У сваім артыкуле на старонках ватыканскага выдання выкладчык аднаго з рымскіх каталіцкіх універсітэтаў Мэцью Форд падкрэслівае ўклад пратэстантызма ў прагрэс навукі і развіццё культуры ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў . Ён нагадвае, што вядучымі інтэлектуаламі таго часу былі католікі-канвертыты з англіканства. Форд сцвярджае, што менавіта благаслаўлёны кардынал Ньюман зрабіў важны ўклад у адукацыю, тэалогію і філасофію. Яго ідэі адбіліся на грамадскім перакананні, што адукацыя павінна спрыяць фарміраванню ментальнасці, арыентаванай на пошук, а не простае засвойванне ведаў. Працу кардынала, прысвечаную ідэі універсітэту, ватыканская газета называе “маніфестам” стварэння высокай культуры, натхнёнай хрысціянствам.

На заклік кардынала Ньюмана інтэграваць хрысціянства ў культуру, адгукнуліся многія вялікабрытанскія дзеячы. Сярод іх аўтар “Хронік Нарніі” Льюіс і яго сябар, аўтар “Уладара пярсцёнкаў” Толкін, творчасць якіх, паводле ватыканскай газеты, была глыбока рэлігійнай і каталіцкай па самім сваім характары. Гэтыя прадстаўнікі хрысціянскай інтэлігенцыі пайшлі супраць гістарычнай плыні, папулярызуючы хрысціянства праз літаратурную творчасць. “Ossеrvatore” адзначае, што іх прыклад становіцца ўсё больш актуальным у нашы часы.








All the contents on this site are copyrighted ©.