2012-05-30 11:46:41

Брытанскія католікі адзначаюць юбілей каралевы


RealAudioMP3 Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Англіі і Уэльса запрасіла ўсю каталіцкую супольнасць адзначыць 60-ы юбілей каранацыі каралевы Елізаветы ІІ адмысловай св. Імшой 2 чэрвеня. Падчас яе замест літургічных чытанняў, прызначаных на дадзены дзень, будзе выкарыстаны фрагмент з першай Кнігі Валадарстваў, а таксама прачытана спецыяльныя малітва за каралеву, паведаміла біскупская канферэнцыя. У суботу ў Лондане і многіх іншых гарадах краіны распачнуцца пяцідзённыя святкаванні алмазнага юбілею ўзыходжання каралевы на трон. Усе рэлігійныя супольнасці Аб’яднанага Каралеўства накіравалі віншаванні Елізавеце ІІ. Між іншым, па Лондане курсуюць аўтобусы, на корпусе якіх,замест звыклай рэкламы, змешчаны віншаванні каралеве ад вялікабрытанскіх мусульман.







All the contents on this site are copyrighted ©.