2012-05-29 16:27:31

Кардынал Тарксан: Касцёл па сваёй натуры з’яўляецца будаўніком міра


RealAudioMP3 29-30 мая ў Рыме праходзіць сустрэча, арганізаваная папскай радай “Iustitia et Pax”, прысвечаная новым выклікам, якія стаяць перад “каталіцкім светам” у працы дзеля міру. Базісам для прац форуму стала энцыкліка Яна ХХІІІ “Pacem in Terris”. На яго прыбылі прадстаўнікі 50 краін. Кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax”, падкрэсліў, што Касцёл па самой сваёй натуры з’яўляецца будаўніком міру. “Касцёл мае тую асаблівасць, што валодае мноствам інструментаў для садзейнічання ўмацаванню міра. Яго ўніверсальнасць, яго пасланне, яго пастыры, – гэта тыя фактары, якія спрыяюць пакліканню Касцёла ствараць мір”, - заявіў ватыканскі іерарх. Кардынал Тарксан спадзяецца, што сустрэча дапаможа быць больш мужнымі тым, хто рызыкуе страціць надзею, і ўмацуе ўсіх у жаданні быць міратворцамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.