2012-05-28 12:07:46

У Ватыканскай Апостальскай Бібліятэцы захоўваецца каля 200 тыс. фотаздымкаў


RealAudioMP3 У Ватыкане захоўваецца калекцыя з амаль 200 тыс. фотаздымкаў, якія з’яўляюцца ўнікальнымі крыніцамі аб гісторыі Касцёле ва ўсім свеце. Аб гэтым у інтэрв’ю нашаму радыё расказала Барбара Ятта, кіраўнік аддзела друку і выяваў Папскай Апостальскай Бібліятэкі. Яна адзначыла, што калекцыя з’яўляецца вельмі багатай і яшчэ мала даследаванай навукоўцамі. На яе думку фотаздымкі, якія тут захоўваюцца, могуць аказаць значную дапамогу ў вывучэнні гісторыі папства і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў перыяд з другой паловы ХІХ ст. да сённяшніх дзён, бо Папы заўсёды любілі гэты від мастацтва. “Няма сумневаў, што адносіны Папаў да фотаграфіі былі прывілеяванымі. Варта ўзгадаць аб Грыгорыі XVI – першым Папе, які быў сфатаграфаваны разам з блізкімі супрацоўнікам яшчэ ў далёкім 1845 г., толькі праз пяць гадоў пасля ўзнікнення фотаграфіі. Таксама і Пій ІХ вельмі спрыяў развіццю гэтага мастацтва: стымуліраваў фатографаў, праводзіў адпаведныя кампаніі. Яго наступнік Леў ХІІІ, быў так уражаны, што прысвяціў нават адзін верш на лацінскай мове навуке і мастацтву фотаграфіі”, - расказала супрацоўніца Папскай бібліятэцы.

Барбара Ятта расказала, што многія фотаздымкі, што захоўваюцца ў Папскай калекцыі былі дасланыя біскупамі, святарамі, вернікамі з розных куткоў планеты і такім чынам, яны з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі аб жыцці дыяцэзій, парафіі і каталіцкіх супольнасцяў на розных кантынентаў. Гэтых фотаздымкаў вельмі шмат – ад 150 да 200 тыс. Акрамя таго, у калекцыі захоўваюцца фотаздымкі саміх Папаў, супрацоўнікаў Рымскай курыі, выявы з розных важных падзей у жыцці Рыма, Папскай дзяржавы і горада-дзяржавы Ватыкан. “Гэта не толькі гісторыя Рымскай курыі і папства, але ўсяго Каталіцкага Касцёла”, - адзначыла супрацоўніца Апостальскай Бібліятэцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.