2012-05-28 12:38:02

Пантыфік павіншаваў Асірыйскага Патрыярха з юбілеем біскупскай сакры


RealAudioMP3 27 мая Бэнэдыкт ХVI павіншаваў Патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Мар Дынха ІV з 50-годдзем біскупскага пасвячэння. У спецыяльнай тэлеграме Святы Айцец яшчэ раз выказаў сваю салідарнасць з хрысціянскай супольнасцю Ірака і ўсяго Блізкага Усходу і запэўніў у малітве, аб умацаванні супольнага сведчання Евангелля і душпастыркага супрацоўніцтва ў служэнні міру, згодзе і адзінству паміж каталіцкімі і асірыйскімі вернікамі. Пантыфік дзначыў, што ўдзячны Пану за шматлікія ласкі, якія Ён даў Асірыйскай Царкве Усходу праз служэнне Патрыярха.

Бэнэдыкт XVI выказаў сваю ўдзячнасць іракскаму іерарху за яго ўклад у спрыянне дыялогу і плённаму супрацоўніцтву паміж двума Цэрквамі. Святы Айцец узгадаў аб прысутнасці Патрыярха Мар Дынха IV на пахаванні Яна Паўла ІІ і яго візіце у Рым у 1994 г., падчас якога была падпісана Сумесная дэкларацыя аб хрысталогіі. Святы Айцец нагадаў, што ўзнікшая пасля гэтага Супольная камісія па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Асірыйскай Царквой Усходу ўжо прынесла шматлікія плёны. Папа выказаў надзею, што праца, якую яна ажыццяўляе ўжо на працягу многіх гадоў, будзе працягвацца далей, спрыяючы дасягненню супольнай мэты, якой з’яўляецца аднаўленне поўнага адзінства сярод вучняў Хрыста.








All the contents on this site are copyrighted ©.