2012-05-28 14:41:13

Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Коста-Рыкі


RealAudioMP3 28 мая Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Коста-Рыка Лаўру Чынчылья. Затым прэзідэнт гэтай цэнтральнаамерыканскай краіны сустрэлася з дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі, паведамляе Заля Друку Апостальскай Сталіцы. Падчас сустрэчы падкрэсліваліся добрыя адносіны, якія склаліся паміж Святым Пасадам, Касцёлам і дзяржавай і выказвалася надзея на далейшае ўмацаванне краіны праз супрацоўніцтва паміж свецкімі і касцёльнымі структурамі. “Узгадвалася аб асаблівым ўкладзе, які быў здзейснены праз яго адукацыйныя, сацыяльныя і дабрачынныя ўстановы. Падчас перамоваў была падкрэслена важнасць працягвання абароны фундаментальнай годнасці чалавека ад моманту зачацця”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залі Друку.








All the contents on this site are copyrighted ©.