2012-05-28 14:31:08

Бэнэдыкт XVI адзначае 35-годдзе біскупскага пасвячэння


RealAudioMP3 28 мая Бэнэдыкт XVI адзначае 35-годдзе прыняцця біскупскай сакры. Менавіта 28 мая 1977 г. прафесар Рэгенсбургскага універсітэта кс. Ёзэф Ратцынгер прыняў біскупскае пасвячэнне ў мюнхенскім архікатэдральным касцёле. Сённяшняя “L’Osservatore Romano” нагадвае словы, якія будучы Папа прамовіў пасля гэтай цырымоніі 35 гадоў таму: “Наш Мюнхен і наша баварская зямля такія прыгожыя, бо хрысціянская вера абудзіла ў іх найлепшыя сілы”, - казаў новы арцыбіскуп Мюнхен-Фрайзінга. Ён адзначаў, што хрысціянская вера, нягледзячы на сваю строгасць, не зрабіла народ бедным, але наадварот - шчодрым і свабодным. “Калі б у Баварыі перасталі верыць, яна б згубіла ўласную душу”, - казаў арцыбіскуп Ратцынгер. “L’Osservatore Romano” нагадвае, што ў адной з сваіх аўтабіяграфій Папа тлумачыў прычыну выбару свайго біскупскага дэвіза “Cooperatores veritates” (“Супрацоўнікі праўды”): “Я выбраў два словы з Трэцяга Паслання св. Яна: “супрацоўнікі праўды”, перш за ўсё таму, што мне здавалася яны найбольш прадстаўлялі працягласць, якая існавала паміж маёй папярэдняй пасадай і новым прызначэннем: нягледзячы на адметнасці, гаворка ішла аб адным і тым жа – ісці за праўдай і служыць ёй”. “У той момант, калі ў свеце пытанне “праўды” амаль знікла, бо здаецца вельмі вялікім для чалавека і без праўды ўсё разбураецца, гэты дэвіз мне здаваўся найбольш адпаведным нашаму часу, найбольш сучасным у добрым сэнсе гэтага слова”, - прыводзіць словы будучага Пантыфіка “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.