2012-05-27 14:41:43

Італьянскі кардынал: перад абліччам здрады, аднавіць давер да вернікаў


RealAudioMP3 Кардынал Карло Марыя Марціні, арцыбіскуп Мілана на пенсіі, пракаментаваў італьянскай газеце “Corriere della Sera” апошнія падзеі, звязаныя з уцечкай канфідэнцыйных дакументаў з Ватыкана, крыніцай якой стаў камердынер Папскага дома Паўло Габрыэле. “Цяпер, калі ўвесь свет гаворыць аб “шпіёне” у Ватыкане, Касцёл павінен неадкладна аднавіць давер у вернікаў”, - напісаў іерарх. Кардынал Марціні ў кожную апошнюю нядзелю месяца адказвае на лісты чытачоў найбуйнейшай італьянскай газеты. Ён нагадаў, што “досвед Езуса, якому здрадзілі і якога прадалі, не можа не з’яўляцца вопытам Касцёла ці Пантыфіка”. “Хто кажа пра скандал, няхай сабе ўзгадае тое, што адбылося дзве тысячы гадаоў таму. Гэтая падзея таксама нарадзілася са здрады: як Касцёл мы павінны прасіць усіх прабачэння”, - напісаў Міласнкі Мітрапаліт. Па яго словах скандал мае заўсёды патройны характар: ёсць хтосці, хто з’яўляецца яго адрасатам; той, хто яго здзяйсняе і той, хто яго выкарыстоўвае ў сваіх мэтах. “Касцёл аднак павінен глядзець далей і ў станоўчы спосаб інтэрпрэтаваць тое, што стала яўным. Хаця Касцёл і губляе грошы, але не страціць сябе самога, бо тое, што адбылося можа нас толькі наблізіць да Евангелля і навучыць Касцёл, каб не збіраў сабе скарбаў на зямлі”, - адзначыў кардынал Марціні.








All the contents on this site are copyrighted ©.