2012-05-26 09:55:15

“L’Osservatore Romano”: пакора і аскетызм – сакрэты св. Філіпа Нэры


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” нагадвае аб сакрэтах эфектыўнай душпастырскай дзейнасці св. Філіпа Нэры, якая заключалася ў дабраахотна прынятым аскетызме і пастанным кантакце з Богам. У артыкуле, прысвечаным гэтаму італьянскаму святару, які жыў у XVI ст., звяртаецца асаблівая ўвага на тое, што ён цудоўна ведаў аб сувязі, якая існуе паміж “пакорай” і “пачуццём гумару”, што дапамагала яму ў выканенні душпастырскіх абавязкаў. Адзначаецца, што сёння аб гэтай сувязі памятае не шмат людзей, таму існуе “мала добрага гумару і шмат злосці; больш сарказма, чым здаровай іроніі”. “Сапраўды, гэты Божы чалавек, заўсёды радаваўся ў Пану; у ім жыў Святы Дух, плёнам якога з’яўляецца радасць (...) Ён заўсёды радаваўся ў Пану і таму лічыўся настаўнікам сапраўднай радасці”, - адзначае ватыканскае выданне.

Падкрэсліваецца, што св. Філіп Нэры, маючы сыноўскія адносіны з Богам, сам любіў, калі яго называлі “айцец”, бо як ён казаў, “у гэтым слове гучыць любоў”. “Гэта бацькоўства, якое так адпавядае патрэбам чалавека, што з’яўляецца сынам ў самай глыбіні свайго быцця, выражае сапраўдную ідэнтычнасць св. Філіпа ў адносінах да вернікаў”, - адзначае выданне. Падкрэсліваецца, што яго бацькоўства выражалася ў клопаце аб духоўных і матэрыяльных праблемах вернікаў.

Акрамя таго звяртаецца ўвага на любоў св. Філіпа да прыроды і мастацтва: ён захапляўся краявідамі, пагоркамі і садамі Рыма, будынкамі і касцёламі, любіў музыку, спевы і скульптуру. “Сапраўднасць асабістых адносінаў, якая была плёнам яго прыгожай чалавечнасці, а таксама аскетычныя практыкі, якія ён здзейсняў, сталі (...) метадам яго евангелізацыі”, - адзначае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.