2012-05-26 16:40:26

Халдэйскі арцыбіскуп патрабуе роўнасці для хрысціян у Іраку


RealAudioMP3 Халдэйскі арцыбіскуп Кіркута Луіс Сако, у інтэрв’ю аўстрыйскай газеце “Die Presse” расказаў, што Ірак будзе мець будучыню толькі тады, калі ў краіне ўсе грамадзяне будуць мець роўныя правы. “Многія з маіх адзінаверцаў лічацца грамадзянамі другога гатунку. Пакуль хрысціяне не будуць мець роўных правоў яны будуць эміграваць на Захад”, - сказаў іерарх. Ён падкрэсліў, што Ірак мае патрэбу ў прымірэнні на ўсіх узроўнях: з палітычнымі, рэлігійнымі і этнічнымі групамі.

Арцыбіскуп Сако падкрэсліў важнасць дыялогу з мусульманскай большасцю. “Хоць многія імамы у казаннях па пятніцах асуджаюць замахі на хрысціян, але гэтага яшчэ не дастаткова”, - лічыць іерарх. “Правы чалавека, якія маюць мусульмане ў Еўропе, павінны быць такімі самымі для ўсіх грамадзян у маёй краіне”, - сказаў арцыбіскуп Кіркута.








All the contents on this site are copyrighted ©.