26 мая Бэнэдыкт ХVI
стварыў новую дыяцэзію Бафанг у Камеруне. Яна паўстала з часткі дыяцэзіі Нконгсамба
і будзе падпарадкоўвацца архідыяцэзіі Дуала. Першым біскупам новастворанай дыяцэзіі
Святы Айцец прызначыў кс. Абрагама Комэ, які да гэтага часу з’яўляўся адміністратарам
дыяцэзіі Нконгсамба. Новапрызначаны іерарх нарадзіўся ў 1969 г. Святарскае пасвячэнне
атрымаў у 1999 г. Падчас сваёй душпастрыскай дзейнасці займаў адказныя пасады ў Каталіцкім
Касцёле краіны.
У новастворанай дыяцэзіі Бафанг пражывае больш за 960 тыс.
чалавек, з якіх каля 330 тыс. з’яўляюцца католікамі. Дыяцэзія мае 102 парафіі, дзе
працуе 105 святароў, 67 законніц і 422 катэхеты.