2012-05-26 16:33:44

Кіеў: пачаўся усеўкраінскі эўхарыстычны кангрэс


RealAudioMP3 26 мая ў Кіеве пачаўся першы пасля ІІ Сусветнай вайны ўсеўкраінскі эўхарыстычны кангрэс. Ён праходзіць на тэму: “Езус Хрыстус учора, сёння і навякі той жа”. Арцыбіскуп Львоўскі Мечыслаў Макшыцкі назваў яго “вялікай падзеяй у духоўным жыцці Украіны”. Іерарх расказаў, што “гэта першы такі кангрэс у гісторыі сучаснай украінскай дзяржавы”. Ён адзначыў, таксама, што эўхарыстычны кангрэс ужо праходзіў у Львоўскай архідыяцэзіі ў 1930 г. і таму было вырашана аднавіць гэту традыцыю. Нагодай для правядзення форума, паводле іерарха, стала таксама святкаванне 600-годдзя заснавання Львоўскай мітраполіі. Арцыбіскуп спадзяецца, што гэтае вялікае духоўнае мерапрыемства паглыбіць веру ўкраінскага народу і паспрыяе яго духоўнаму развіццю.

У форуме прымае ўдзел прадстаўнік Папы, кардынал Анджэло Камастры і шматлікія замежныя іерархі. Кангрэс завершыцца 3 чэрвеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.