2012-05-26 15:45:50

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі руху “Аднаўленне ў Святым Духу”


RealAudioMP3 26 мая Бэнэдыкт XVI сустрэўся з 30 тыс. членаў руху “Аднаўленне ў Святым Духу”, які прыбылі на аўдыенцыю з Папам з усёй Італіі. Нагодай для гэтай пілігрымкі стала ўрачыстае святкавання 40-годдзя арганізацыі. Звяртаючыся да прысутных на плошчы св. Пятра ўдзельнікаў руху Папа падзякаваў ім за “падтрымку ў распаўсюджванні Божага Валадарства і будаванні хрысціянскай супольнасці, ўмацоўваючы адзінства з наступнікам св. Пятра, душпастырамі і ўсім Касцёлам”. Пантыфік падкрэсліў, што апостальская дзейнасць членаў супольнасці вельмі паспрыяла ўзрастанню духоўнасці ў касцёльным і сацыяльным жыцці краіны, праз шляхі навяртання, якія прывялі многіх людзей да глыбокага аздараўлення праз Божую любоў, а таксама дапамаглі многім сем’ям перажыць крызісныя моманты. Акрамя таго, Папа падзякаваў за шматлікія пакліканні да святарства і кансэкраванага жыцця, якія нарадзіліся ўнутры руху.
“Дарагія сябры, працягвайце сведчыць аб радасці веры ў Хрыста, прыгажосці быцця вучнямі Езуса, моцы любові Яго Евангелля вызваленага ў гісторыі, а таксама аб непараўнальнай радасці, якую кожны вернік можа перажыць у Касцёле дзякуючы прыступанню да сакрамэнтаў і пакорнай рэалізацыі харызматаў, якія паводле апостала Паўла, павінны заўсёды выкарыстоўвацца для супольнага дабра”, - адзначыў Святы Айцец.
Папа звярнуў увагу на неабходнасць будавання супольнага жыцця на фундаменце Божага Слова, станавіцца больш дарослымі ў веры, надзеі і любові. “Дарослы, паводле Еванглелля, гэта не той хто не падпарадкоўваецца нікому і не мае патрэбу не ў кім. Быць дарослым, гэта значыць сталым і адказным, можа толькі той, хто становіцца маленькім, пакорным і слугой перад Богам”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.