2012-05-25 12:11:52

Францыя ў чаканні беатыфікацыі Марыі Луізы дэ Ламуаньён


RealAudioMP3 27 мая 2012 г. ў французскім Ван адбудзецца беатыфікацыя Марыі Луізы дэ Ламуаньён, вядомай таксама як маці Сэн -Луі. Абрад узначаліць кардынал Анджэло Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. У інтэрв’ю нашаму радыё ён распавёў аб жыцці і дзейнасці новай благаслаўлёнай. Гаворачы аб новай благаслаўлёнай кардынал адзначыў, што яна нарадзілася ў Парыжы 3 кастрычніка 1763 г. ў багатай і пабожнай каталіцкай сям’і. Паводле тагачасных звычаяў маладзенькая Марыя луіза вышла замуж за 19 гадовага князя Шамплятрэ Эдуарда Франсуа Мола.

“Яны мелі 5 дзяцей. Жыццё будучай бласлаўлёнай змянілася пасля смерці мужа, які загінуў на гільяціне падчас французскай рэвалюцыі. Прабачыўшы катам свайго мужа і ўладкаваўшы сваіх дзяцей, Марыя Луіза дэ Ламуаньён заснавала ў горадзе Ван, у Брэтані, дом дабрачыннасці і адукацыі для пакінутых дзяцей. Каб добра кіраваць гэтым домам і спрыяць яго далейшаму развіццю, яна заснавала ордэн Законніц Міласэрнасці, “Дачок св. Луіджы”, - расказаў кардынал Амато.

Іерарх ватыканскай дыкастэрыі падкрэсліў, што Марыя Луіза у сваім жыцці зрабіла плённай евангельскую запаведзь любові, даючы есці- галодным, піць тым, хто меў смагу чым служыла і дапамагала бедным. Усё багацце сваёй сям’і яна раздала бедным. “Яе асабістая святасць выявілася, такім чынам, у канкрэтным грамадскім вымярэнні, калі яна ахоўвала пакінутых дзяцей, давала ім адукацыю і падрыхтоўвала іх да добрага, сумленнага сужыцця ў грамадстве”, - сказаў кардынал Амато.








All the contents on this site are copyrighted ©.