2012-05-25 17:37:28

Святкаванні “Ночы сведкаў” у Францыі


RealAudioMP3 У Францыі па ініцыятыве мясцовай дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” праходзяць з 21 па 25 мая святкаванні “Ночы сведкаў” у памяць сучасных хрысціянаў, якія загінулі за веру. У праграме мерапрыемстваў, якія ужо прайшлі ў Грэнобле, Баёне, Лільле і сёння завершацца ў Парыжы, запланаваны малітвы, адарацыі да Насвяцейшага Сакрамэнту і сведчанні. На сустрэчы былі запрошаны, між іншым, кардынал Дзэн, біскуп Ганконга на пенсіі, арцыбіскуп Кіркуту Луіс Сако і брат былога міністра па рэлігійных меншасцях пры ўрадзе Пакістана Паўло Бгацці.

26 мая перад парыжскай катэдрай Нотр Дам будзе размешчаны выстава “Пальма свободы”, каб нагадаць усім аб адсутнасці рэлігійнай свабоды у свеце. На ёй можна будзе ўбачыць фатаграфіі аб пераследаванні людзей з-за іх веравызнання. На заканчэнне мерапрыемства, у якім прыме ўдзел больш за 60 тыс. асоб, прадстаўнікі ўсіх рэлігійных супольнасцяў Францыі падпішуць заклік да павагі рэлігійнай свабоды у свеце. Паводле арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” сёння ў свеце 75% усіх пераследаваных па рэлігійных прычынах з’яўляюцца хрысціяне.








All the contents on this site are copyrighted ©.