2012-05-25 12:15:33

Рым: пачынаецца юбілейны Год апосталаў славянства святых Кірыла і Мятода


RealAudioMP3 25 мая ў рымскай базыліцы св.Пракседы арцыбіскуп Прагі кардынал Дамінік Дука, старшыня Канферэнцыі біскупаў Чэхіі ўрачыстай сваятой Імшой адкрые святкаванні юбілейнага Года апекуноў Еўропы Кірыла і Мятода, які завершыцца ў 2013 г.. Шматлікімі мерапрыемствамі сусветны Касцёл будзе адзначаць 1150- годдзе з таго моманту, калі стваральнікі першай славянскай азбукі мніх Кірыл і біскуп Мятод прыбылі ў Вялікую Маравію, каб евангелізаваць народы Усходняй Еўропы. Сёння ж вечарам у Вялікай рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ, дзе папа Адрыян ІІ у 867 г.зацвердзіў першую Біблію на стараславянскай мове, адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні хора і аркестра з некалькіх гарадоў Чэхіі.

Кульмінацыйныя ўрачыстасці пройдуць у наступным годзе ў Веліградзе, куды ўжо пачаліся пілігрымкі вернікаў. Менавіта сюды асветнікі славянства ўпершыню прыбылі з евангелізатарскай місіяй.














All the contents on this site are copyrighted ©.