2012-05-25 15:01:45

Мусульманска-хрысціянская дэлегацыя ў Нігерыі


RealAudioMP3 Генеральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў Олаф Твейт і прынц Газі Бін Мухамад з Іярданіі прыбылі ў гэтыя дні з дэлегацыяй хрысціянскіх і мусульманскіх кіраўнікоў ў Нігерыю, дзе апошнім часам назіраецца рост гвалту, што пагражае адносінам двух рэлігійных суполак, асабліва на поўначы краіны. У паведамленні Сусветнай Рады Цэркваў адзначаецца, што сумесны візіт хрысціянскіх і мусульманскіх лідэраў закліканы не толькі садзейнічаць спыненню гвалту, але і даць прыклад міжканфесійнага супрацоўніцтва ў мэтах спрыяння міру і гармоніі сярод людзей розных рэлігій.

“Дзякуючы Богу, мы тут,каб дапамагчы і зразумець нігерыйцаў, іх праблемы, і каб убачыць, якім чынам краіне могуць дапамагчы міжнародныя і рэлігійныя арганізацыі” – адзначыў прынц Газі. 23 і 24 мая дэлегацыя наведала Кадуна і Джос на поўначы Нігерыі, тыя раёны, якія моцна пацярпелі ад гвалту з боку ўзброенай групоўкі "Бока Харам". Дэлегаты сустрэліся з прадстаўнікамі ўрада, рэлігійнымі лідэрамі, сем'ямі, якія сталі ахвярамі гвалту, каб атрымаць аб’ектыўную інфармацыю аб рэальнай сітуацыі ў краіне.


У заяве Сусветнай Рады Цэркваў нагадваецца, што ідэя сумеснага супрацоўніцтва паміж хрысціянамі і мусульманамі ў сувязі з сітуацыямі гвалту з'явіліся ўпершыню ў 2007 годзе. У 2010 годзе група з 60 рэлігійных лідэраў сустрэліся па хрысціянска-мусульманскага праблематыцы ў Жэневе, дзе і была заключана дамоўленасць, каб працаваць сумесна ў сітуацыях канфлікту.








All the contents on this site are copyrighted ©.