2012-05-25 14:03:47

Кракаў: духоўная падтрымка для ўдзельнікаў Еўра-2012


RealAudioMP3 Кракаў хоць і не з’яўляецца непасрэдным гаспадаром футбольнага чэмпіянату Еўра-2012, але прапануе сваю духоўную дапамогу ў перажыванні гэтых дзён і запрашае ў свае святыні на набажэнствы на англійскай, італьянскай, нямецкай і лацінскай мовах. Такім чынам кракаўская дыяцэзія імкнецц агарнуць удзельнікаў мерапрыемства душпастырскай апекай. У Кракаве свае базы будуць мець футбольныя каманды Італіі, Галандыі і Англіі. Чакаецца, што ў горад прыбудзе вялікая колькасць гасцей. Таму для ўсіх жадаючых – спартсменаў, заўзятараў, турыстаў ў цэнтры горада будуць арганізаваны спецыяльныя набажэнствы і св.Імшы, акрамя таго будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі на нямецкай, англійскай і італьянскай мовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.