2012-05-25 11:42:24

Брусэль: біскупы з краін Еўрасаюза пра крызіс у этыцы, духоўнасці і палітыцы


RealAudioMP3 Уклад этыкі і духоўнасці ва ўстойлівы эканамічны парадак – так гучала тэма спаткання, якое з ініцыятывы Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці адбылося 24 мая ў Брусэлі.
Удзельнікі сустрэчы разважалі над праблемай крызісу ў сучаснай Еўропе – эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага, дэмаграфічнага, адной з прычын якога з’яўляецца бездухоўнасць.
Як адзначыў былы пасол Нідэрландаў Корталс Алтэс, перад намі заняпад неа-ліберальнай сістэмы, але больш глыбокі крызіс перажывае само грамадства, дзе скажаюцца адносіны паміж людзьмі, прыродай, супольным дабром і страчваецца сэнс трансцэндэнтнасці. “Усе гэта мае ў сабе відавочныя этычныя фактары – адсутнасць маральнасці і інтэграцыі перш за ўсё ў палітычнай і эканамічнай эліце і таксама праблемы ў духоўнай сферы нашага існавання, на якую павінна быць звернута асаблівая ўвага” – адзначыў Корталс Алтэс . Акрамя таго ён звярнуў ўвагу на тое, што для адновы пачуцця трасцэндэнтнасці неабходна з аднаго боку, каб Касцёл у сваіх прамовах адлюстроўваў глыбінную сутнасць праблемы і прамаўляў на зразумелай усім людзям мове, а з іншага боку – неабходна супрацоўніцтва з з няверуючымі, каб пераадолець крызіс і стаць на шлях стабільнага развіцця.
Андрэ-Юзаф Леанард, арцыбіскуп дыяцэзіі брусэльска - мэхэленскі, звярнуў ўвагу на тое, што калі свет скіраваны ў пагоню за прыбыткам і законы рынку становяцца нечым недатыкальным – пачынаюцца праблемы.
“І ў гэтым сэнсе духоўнасць адкрытая на трасцэндэнтнасць павінна адыгрываць важную ролю. Калі духоўная сфера будзе займаць сваё фундаментальнае месца, то грамадства будзе разівацца і ісці наперад, таксама і ў эканамічным сэнсе” – адзначыў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.