2012-05-24 15:15:00

Кардынал Дзэн: улады подкупам вернікаў нішчаць Касцёл у Кітаі


RealAudioMP3 Кардынал Дзэн, арцыбіскуп Ганконга на пенсіі, у інтэрв’ю агентву “AsiaNews” адзначыў, што Сусветны дзень малітваў за Касцёл у Кітаі, які адначаецца 24 мая па ініцыятыве Бэнэдыкта ХVI, з’яўляецца вялікім “суцяшэннем” для каталіцкай супольнасці ў гэтай краіне. Іерарх падкрэсліў, што гэты дзень з’яўляецца таксама выразам “заклапочанасці” Святога Айца сітуацый Каталіцкага Касцёла ў Кітаі. Кардынал Дзэн перакананы, што Пантыфік верыць у сілу малітвы, аб чым ён нагадаў падчас агульнай аўдыенцыі 18 мая, спасылаючыся да досвед ранняга Касцёла. На яго думку, гэты досвед важны таксама для сённяшняга Касцёла, які ўсё больш падвяргаецца пераследу.

Іерарх падкрсэліў, што ўлады Кітая не абмяжоўваюцца толькі да пагроз у адрас католікаў верных Святому Пасаду. “Яны не хочуць рабіць іх мучанікамі, але імкнуцца да таго, каб самі вернікі адмаўляліся ад веры, што для Касцёла яшчэ горш. Урад мае сродкі для пераследу вернікаў, добрых, слабых і нясмелых, каб прымусіць іх да паслухмянасці”, - сказаў кардынал. Паводле яго, гэтымі сродкамі з’яўляюцца грошы, прэстыж, слава і становішча ў грамадстве. “Менавіта ў абліччы гэтых выклікаў Святы Айцец устанавіў Сусветны дзень малітваў. Гэта ўнікальны і новы факт, які яскрава паказвае, як блізкі сэрцу Бэнэдыкта ХVI клопат пра Касцёл у Кітаі. Святы Айцец заклапочаны становішчам Касцёла ў гэтай краіне, пра якое мае вельмі падрабязную інфармацыю”, - сказаў кардынал Дзэн.







All the contents on this site are copyrighted ©.