2012-05-23 12:36:44

Святы Пасад заклікае гарантаваць усеагульны доступ да медыцынскіх паслуг


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца заклікае да гарантавання паўсюднага доступу да карыстання з медыцынскіх паслуг. Аб гэтым заявіў арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, выступаючы перад удзельнікамі 65-й асамблеі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якая праходзіць 21-26 мая ў Жэневе. Ватыканскі іерарх адзначыў, што, нягледзячы на зробленыя пазітыўныя крокі, пытанне даступу насельніцтва да медыцынскіх паслуг у многіх краінах свету застаецца вельмі злабаднеўнай. Ён заклікаў міжнародную супольнасць да салідарнасці і дапамогі бедным народам у вырашэнні гэтай праблемы. Арцыбіскуп Зімоўскі падкрэсліў, што на нацыянальным узроўні вырашэнне гэтага пытання не можа быць толькі прэрагатывай дзяржавы, але таксама патрабуе ўкладу грамадскай супольнасці. У той жа час, дзяржавы павінны “шчыра прызнасць і падтрымаць, згодна з прынцыпам субсідыярнасці, інцыятывы, якія паходзяць ад розных сацыяльных сіл, і спантанна і шчыльна звязваць іх з людзьмі, што знаходзяцца ў патрэбе”, - падкрэсліў адказны за пытанні аховы здароўя з боку Святога Пасаду арцыбіскуп.

Ён паведаміў, што Каталіцкі Касцёл, са сваімі 120 тыс. сацыяльнымі і медыцынскімі установамі, у многіх краінах свету, асабліва самых бедных, з’яўляецца ключавым партнёрам дзяржавы ў забеспячэнні аховы здароўя насельніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.