2012-05-23 13:31:12

Нападаючы “Чэлсі” упэўнены, што Бог паспрыяў перамозе каманды ў Лізе Чэмпіёнаў


RealAudioMP3 Кіраўнік аддзелу “Касцёл і Спорт” Папскай рады па справах свецкіх кс. Кэвін Ліксі падзякаваў нападаючаму “Чэлсі” Дзідзье Драгба за яго стаўленне да Бога і рэлігіі ў сваёй спартыўнай кар’еры. “Апостальская Сталіца і Святы Айцец патрабуюць такіх спартсменаў, бо яны з’яўляюцца ўзорам для пераймання для іншых”, - заявіў кс. Ліксі. Ён адзначыў, што “калі зоркі спорту дзякуюць Богу за свае таленты, гэта добра адлюстроўваецца на маладых людзях, якія захапляюцца імі”.

Драгба і яго каманда заваявалі Кубак Лігі Чэмпіёнаў, галоўны еўрапейскі трафей, 19 мая ў матчы з “Баварыяй”.

Пасля гульні 34-гадовы Драгба сказаў: “Гэта быў лёс, я лічу, што многае прадвызначана. Я шмат маліўся. Я быў упэнены ў гэтым даўно. Бог цудоўны”.

Кс. Ліксі лічыць, што ў такіх выпадках “няма прамой сувязі паміж перамогай і малітвай”, але ён упэўнены, што спартсмены-хрысціяне “даюць больш за іншых у камандзе, і маюць лепшыя адносіны з таварышамі па камандзе”.







All the contents on this site are copyrighted ©.