2012-05-23 15:15:18

Егіпет: хрысціяне занепакоены будучыняй пасля прэзідэнцкіх выбараў


RealAudioMP3 Кс. Рафік Грэйхе, прэс-сакратар Каталіцкага Касцёла ў Егіпце, адзначыў, што хрысціяне “заклапочаны” прэзідэнцкімі выбарамі ў краіне. “Пасля парламенцкіх выбараў, у якіх перамаглі прадстаўнікі руху “Браты мусульмане” і салафіты, цяпер мы занепакоены будучыняй сітуацыі ў Егіпце, як з эканамічнага так і палітычнага пунктаў гледжання”, - сказаў святар. Ён нагадаў, што хрысціяне складаюць 10% выбаршчыкаў і таму кожны іх голас мае вялікае значэнне.

“Ні адзін з кандыдатаў у прэзідэнты не з’яўляецца хрысціянінам, але не гэта праблема. Самае важнае, каб мусульмане не лічылі нас грамадзянамі другой катэгорыі”, - сказаў прадстаўнік Каталіцкага Касцёла. Кс. Грэйхе падкрэсліў, што хрысціяне жадаюць толькі аднаго, каб ім была гарантавана свабода веравызнання, але ў той жа час, як падкрэсліў святар, многія ісламкія кандыдаты ўжо заявілі, што ў выпадку сваёй перамогі будуць патрабаваць прыняцця ў краіне законаў шарыяту: сукупнасці прававых, маральна-этычных і рэлігійных нормаў ісламу.








All the contents on this site are copyrighted ©.