2012-05-23 18:24:32

Дзяржсакратар Яго Святасці заклікаў парламентарыяў выконваць Канстытуцыю


RealAudioMP3 23 мая кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ выступіў на пасяджэнні італьянскай міжпарламенцкай групы. Сустрэча была прысвечана сям’і. Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца прааналізаваў некаторыя пункты італьянскай Канстытуцыі, у якіх гаворыцца аб ролі дзяржавы і грамадства ў захаванні цэласнасці асобы і службе дабру чалавека, сям’і і грамадства. Кардынал Бэртонэ звярнуў увагу парламентарыяў на значэнне сужэнства, як саюзу аднаго мужчыны і адной жанчыны, што замацавана ў Канстытуцыі, і права бацькоў выхоўваць дзяцей паводле ўласнага сумлення і сваіх перакананняў, уключаючы важнейшае права на свабоду рэлігіі.

Паводле ватыканскага іерарха, сярод асноўных правоў, якое мае дзіця – права не толькі на жыццё, але і на сям’ю. Кардынал Дзяржсакратар падкрэсліў, што Святы Пасад пастаянна клапоціцца аб захаванні правоў дзіцяці. У заключэнне ён адзначыў, што ўсебаковая і разнастайная падтрымка “натуральнай” сям’з’яўляецца прамым абавязкам палітыкаў. Кардынал Бэртонэ нагадаў , што дзейнасць чалавека на зямлі, калі яна напоўнена духам міласэрнасці, прычыняецца да будаўніцтва усеагульнага “Божага гораду”, да чаго скіравана ўся гісторыя чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.